Крэпасць Петра была пабудавана ў 535 годзе. Горад-крэпасць размешчаны на беразе Чорнага мора, 440 метраў над узроўнем мора, у 9 км ад Кабулеці.
Крэпасць Петра размешчана на скалістым схіле, з боку сушы яе акрамя сцяны абараняў складаны рэльеф. Петра лічылася непрыступнай крэпасцю.
Археалагічны комплекс уключае ў сябе Цытадэль і Дворышча. У цытадэлі захаваліся руіны палаца, старадаўняя лазня, а таксама падмурак храма VI-VII стагоддзяў, дзе размяшчалася епіскапская кафедра.
#грузія#грузия#georgia#sakartvelo
Сёння мы былі ў Батумскім батанічным садзе.
💥Сад быў заснаваны расійскім батанікам і географам Андрэем Красновым (братам вядомага белага генерала) у канцы 19 ст. і афіцыйна адкрыты ў 1912 г.
💥Галоўнай задачай саду Красноў лічыў акліматызацыю каштоўных субтрапічных раслін і ўвядзенне іх у гаспадарчы абарот у паўднёвых раёнах Расіі.
💥У наш час тут можна пабачыць расліны характэрныя для каўказскага, новазеландскага, аўстралійскага, гімалайскага, ўсходнеазіяцкага, паўночнаамерыканскага, паўднёваамерыканскага і міжземнаморскага рэгіёнаў.
#грузія#грузия#georgia#sakartvelo#батумі#батуми#сад#парк#кветкі#прырода#рай#лета#лето#ліпень#июль#batumi#garden#nature#summer
Гелацкі манастыр
Гэта адзін з найбольш значных сярэднявечных манастыроў у Грузіі.
Комплекс быў заснаваны, напэўна, самым вядомым гаспадаром краіны - царом Давідам IV Будаўніком у 1106 годзе і стаў яго пахавальняй. Саборная царква будавалася да 1125 года і яшчэ пяць гадоў ўпрыгожвалася мазаікамі. У той час манастыр быў месцазнаходжаннем Гелацкай акадэміі - навукова-культурнага цэнтра старажытнай Грузіі.
#грузія#грузия#georgia#sakartvelo
Альба (ад лац. Alba Longa - горад з якога паходзілі заснавальнікі Рыма Ромул і Рем) - загарадная рэзідэнцыя Радзівілаў.
Калісьці тут балявалі, культурна адпачывалі, кіпела жыццё. Быў вялікі палац і адзін з першых на Беларусі звярынцаў.
Аднак да нашага часу застаўся толькі парк, закладзены Радзівілам Сіроткай яшчэ напрыканцы 16 ст.
Сягоння гэта звычайны парк, лепш нават сказаць лесапарк. Без добрага знаўцы і не зразумееш, дзе быў палац, фантаны, каналы і іншая веліч.
Але ацалелі старажытныя дубы. Некалькі разоў я бачыў такіх волатаў у розных частках краіны, але тут іх адразу 5 і ўсе здаравенныя. Магчыма, яны памятаюць нават Сіротку.
Да таго ж недалёк месцяцца будынкі дарэвалюцыйнага бровара ў стылі прамысловай неаготыкі. Занядбаныя, але прыгожыя.
#беларусь#belarus#białoruś #білорусь#путешествие#вандроўка #trip#adventure#podróż #мандрівка#альба#alba#несвиж#нясвіж#весна#вясна#spring#wiosna#radziwill#радзівілы#радзивиллы