Альба (ад лац. Alba Longa - горад з якога паходзілі заснавальнікі Рыма Ромул і Рем) - загарадная рэзідэнцыя Радзівілаў.
Калісьці тут балявалі, культурна адпачывалі, кіпела жыццё. Быў вялікі палац і адзін з першых на Беларусі звярынцаў.
Аднак да нашага часу застаўся толькі парк, закладзены Радзівілам Сіроткай яшчэ напрыканцы 16 ст.
Сягоння гэта звычайны парк, лепш нават сказаць лесапарк. Без добрага знаўцы і не зразумееш, дзе быў палац, фантаны, каналы і іншая веліч.
Але ацалелі старажытныя дубы. Некалькі разоў я бачыў такіх волатаў у розных частках краіны, але тут іх адразу 5 і ўсе здаравенныя. Магчыма, яны памятаюць нават Сіротку.
Да таго ж недалёк месцяцца будынкі дарэвалюцыйнага бровара ў стылі прамысловай неаготыкі. Занядбаныя, але прыгожыя.
#беларусь#belarus#białoruś #білорусь#путешествие#вандроўка #trip#adventure#podróż #мандрівка#альба#alba#несвиж#нясвіж#весна#вясна#spring#wiosna#radziwill#радзівілы#радзивиллы