Трэцці дзень.
Дзень пачаўся з выезда з возера, яно знаходзіцца ў старане, таму прыйшлося круціць 5 км каб вярнуцца на дарогу.
Недзе ў сярэдзіне дня прайшоўся ладны дожджык. Трохі вымак. Але потым зноў выглянула сонца.
Добры кусок майго маршрута ў другой палове дня праходзіў па гравейкам, грунтоўкам і пясчаных палявых дарогах. Прыйшлося памучыцца, пакуль зноў не выехаў на асфальт.
Наведаў цікавую вёску Моталь. Тут рэчка Ясельда і ў мясцовых яшчэ захавалася традыцыя плаваць на чаўнах па справах.
Пад вечар заехаў ў Драгічынскі раён. Хутка даехаў да вёскі Бездзеж. Потым накіраваўся ў вельмі цікавую весачку Какорыца, якая месціцца ў атачэнні балотаў, недалёка ад возера Спораўскае.
Тут спыніўся ў гаспадыні Людмілы на сядзібе Куфрынка @ysadba.kyfrinka
.
.
#belarustravel#belarusnature#belarusphoto#открываембеларусь#побеларуси#природабеларуси#прыгажосць#падарожжа#родныкрай #краінабеларусь#tutbylive#цікавосткі#маякраінабеларусь#палессе#полісся#планетабеларусь