ВАКОЛІЦЫ ВАКЗАЛЬНАГА МЕНСКУ
У гэтую сераду, 20.08, запрашаю на цікавы шпацыр да Менскага вакзалу
- на былой Каломенскай вуліцы даведаемся пра менскую фабрыку-кухню, пабудаваны падчас нямецкай акупацыі кінатэатр і грамаду сясьцёр міласэрнасьці Чырвонага Крыжа
- у Міхалаўскім сквэры наведаем вядомыя менчукам постаці, згадаем колішні Віленскі базар і гарадзкі цырк, што калісьці месьціўся на месцы сквэру
- пройдзем Ленінградзкай вуліцай да былога Віленскага вакзалу, што паступова стаў асноўным у Менску, успомнім гісторыю зьяўленьня чыгункі і як яна ператварыла Менск у буйны горад
- згадаем драматычныя падзеі кастрычніка 1905, што адбываліся на Прывакзальнай плошчы
Чакаю ўсіх а 19.15 , на Сьвярдлова, 2.
Далучаемся ды шпацыруем!;)
#Mienskišpacyr#экскурсіі#кудысхадзіцьмінск#гісторыя#вандроўкі#экскурсии