ШПАЦЫР З @oratorclubminsk!
Запрашаю ўсіх у чацьвер, 21.07, наведаць таямнічы й цікавы куток старажытнага Менску - Кальварыйскія могілкі!
Даведаемся пра гісторыю ўзьнікненьня гэтага вядомага многім менчукам месца, чаму яно разьмешчана на гары, і да чаго адсылае ягоная назва
Пабачым нэагатычны касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа, які калісьці быў адзіным дзейным у Менску
Згадаем манаскія каталіцкія ордэны, што непасрэдным чынам зьвязаны зь гісторыяй могілак і касьцёлу
Згадаем славутых асоб, што знайшлі спакой у гэтым месцы: беларускія змагары, славутыя паэты й мастакі
Наведаем помнік стваральніку дзяржаўнага герба Беларусі 1991-1995 гг.
Вядома, у такім месцы не абыдзем легенды і паданьні, што аточваюць Кальварыю, а таксама гісторыю, што зьвязвае выбух на Менскім заводзе і аднаўленьне дзейнасьці кальварыйскага касьцёлу ў савецкі час
Адзначым мясьціны, што аточваюць Кальварыйскае прадмесьце - Тучынку і Цівалі
Даведаемся пра адну з вэрсій узьнікненьня назвы савецкага гатэлю Арбіта
Збор а 19.15, ля Кальварыйскай брамы. Калі ласка, пішыце ў асабістыя, калі зьбіраецеся наведаць шпацыр!
Далучаемся!
#Mienskišpacyr#oratorclubminsk#кальварыя#экскурсіі#гісторыя