Вітаем, сябры! Наш новы зін пра шаты на абразах!
Шаты альбо абклады – гэта аздоба для ікон. Слова “шаты” значыць і пышнае дарагое адзеньне, і покрыва, напрыклад, з лісця ці снегу. Абразы таксама пакрывалі, “апраналі” у пышнае ўбраньне.
Шаты ўяўляюць сабою рэльефныя металічныя ці, радзей, драўляныя пласьціны, апрацаваныя ў розныя спосабы. Пласьціны маглі пакрываць ікону амаль цалкам, пакідаючы толькі твары й ручкі-ножкі. Маглі пакрываць толькі адзеньне сьвятых альбо толькі галаўныя ўборы ці німбы.
Цікава, што часам шаты рабілі з ватыўных фігурак. У храмах, дзе вотаў прыносілі вельмі шмат і за імі ўжо не было відаць саміх абразоў, ахвяраваньні з металу пераплаўлялі ў абклады.
Болей даведацца пра шаты можна ў сшытку на нашым сайце пад спасылкаю ў апісаньні профілю.
#беларусь#культурабеларусі#традыцыйнаякультура #гісторыя#гісторыябеларусі#stvaraj_by#belarusculture#belarusfolk#folkart#folk#ікона#хрысціянства#хрысціянскаемастацтва#icon#christianity#christianculture#christianart#chrysalismag