Нью-Ёрк. Від з вышыні Эмпайр-стэйт-білдынга. (І сам Эмпайр-стэйт-білдынг на апошнім фотаздымку)
Напэўна, толькі з такога ракурса можна цалкам ацэніць прыгажосць і велічнасць Манхэтэна.
Бо, калі ты на зямле, то ты, хутчэй, адчуваеш то, што гэта мегаполіс, дзе шмат чаго дрэннага, і шмат чаго добрага, а на вышыні аднаго з самых культавых хмарачосаў застаецца толькі прыгажосць і веліч.
А яшчэ толькі адсюль можна нармалёва пафатаграфаваць шмат з якіх хмарачосаў, той жа Крайслер-цэнтр, напрыклад, які можна пабачыць на першым фотаздымку ў цэнтры кампазіцыі, які можна лічыць адным з добрых прыкладаў ар-дэко.
Можна пабачыць, якія насамрэч маленькія дзесяціпавяховыя будынкі, і якія зусім мурашкі людзі на нізе :)
А вось велічы самога Эмпайр-стэйт-білдынга я так і не адчуў. Знізу ён не выглядае чымсьці асаблівым, не адчуваецца чымсьці культавым. Нягледзячы на тое, што, канешне, ён такім з'яўляецца. Хмарачос, які шмат часу быў самым вялікім будынкам Нью-Ёрку. Хмарачос, які сімвалізуе шмат у чым амерыканскі капіталізм, веліч амерыканскіх карпарацый. Яго пабудавалі ўсяго за некалькі гадоў у максімальна цяжкі для ЗША час Вялікай Дэпрэсіі. Напэўна, яго можна было лічыць тады сімвалам таго, што ўсё дрэннае скончваецца, раз мы ўсё яшчэ можам будаваць такое.
Але гэты ўвесь сімвалізм у гэтым будынку ў мяне не вельмі моцна атрымалася адчуць. Той жа Крайслер-цэнтр ці вежа Сусветнага Гандлёвага Цэнтра зараз адчуваецца шмат больш велічна.
#usa#nyc#newyork#belarus#history#architecture#зша#ньюёрк #беларусь#гісторыя#архітэктура