На першым фото, за якое дзякуй @shyt_pashka, жыхары вёскі Багатырэвічы Клэменс Багатырэвічы і сын Ян,
1880_1885 гг.
Наступныя фота - да тэксту ніжэй.
Адзіны ўказальнік, па якім могуць зарыентавацца турысты, якія едуць у Багатырэвічы, гэта драўляны Ясь, што стаіць каля трасы (фото 2). Выразаны вусаты дзядзька ў брылі выцягнутай рукой паказвае дарогу да магілы Яна і Цыцыліі. Далей трэба будзе крыху паблукаць, збочыць з дарогі палявой сцежкай, прайсці поруч з гарой гною леваруч, ды, нарэшце, падыйсці да легендарнага крыжа…
Наднёманскія вёскі Багатырэвічы і Мінявічы, што на Мастоўшчыне, ці не найбольш звязаная з Элізай Ажэйшкай кропкі ў Беларусі. Тут пісьменніца праводзіла не адно лета ў 1870-80-х, тут на лаўцы паміж клёнамі на высокім беразе пісала свой раман «Над Нёмнам».
Тутэйшы шляхціч Ян Каменскі, уладальнік Мінявічаў, у творы ператварыўся ў галоўнага героя – паўстанца 1863 году Андрэя Карчынскага. Сапраўдны Каменскі вярнуўся ў родныя Мінявічы з ссылкі ў 1882-м, каб адыйсці з гэтага свету праз дзесяць год…
Падыходзім да крыжа. Сціплы помнік хаваецца ў соснах на ўскрайку поля. Крыж гэтым разам – назва ўмоўная, бо акурат крыж з рук Збаўцы выпаў з манумента. Абляцелі таксама і крылы анёлаў.
Магіла Яна і Цыцыліі ў творы Ажэшкі займае адно з ключавых месцах. Мараль раману круціцца вакол ідэі саюзу шляхты і сялянаў для дабра айчыны, сімвалам чаго і стае пахаванне, вядомае з часоў ВКЛ. Тады, паводле легенды, кароль Жыгімонт падчас палявання натрапіў на засценак, у якім жылі селянін Ясь ды шляхцянка Цыцылія, разам працуючы і адваёўваючы ў пушчы кожную дзялянку зямлі. Расчулены кароль даў гаспадарам зямлі ды ператварыў гісторыю ў легенду.
Як гэта ўсё звязана з Карчынскімі-Каменскімі і 1863 годам? Пасля паразы паўстання, масавых арыштаў і канфіскацыяў маёнткаў, перад грамадствам былой Рэчы Паспалітай паўстала пытанне: што рабіць? Выйсцем для палякаў апынулася ідэалогія канструктыўнай працы на карысць нацыі: праз культуру, школьніцтва, гаспадарчую дзейнасць. Сюды ж вельмі дарэчна падыходзіла ідэя хаўрусу паміж рознымі слаямі грамадства, паказаная ў Ажэшкі.
Працяг у каментарах..