• Вось і надышоў апошні месяц лета. Калі як не зараз пачынаць — а можа, працягваць — вандраваць па роднаму краю і наведваць дагэтуль невядомыя куточкі краіны? Сёння мы запрашаем вас у невялічкую вёску Глыбоцкага раёну — Мосар. І кропкай, на якой мы спынімся, стане касцёл Святой Ганны, з-за якога вёску часам называюць нават беларускім Версалем.
▬▬▬▬▬▬▬ • ▬▬▬▬▬▬▬
• Дакладна невядома, калі касцёл быў пабудаваны. Адны крыніцы кажуць, што Роберт і Ганна Бжестоўскія замовілі пабудову ў 1792 годзе, іншыя — у 1780. Тым не менш, ужо ў канцы ХVIII стагоддзя касцёл працаваў, а ў 1920—30-я гады меў самы вялікі прыход за сваю гісторыю. Цікава і тое, што гэты касцёл ва ўвесь час свайго існавання працаваў і ніколі не зачыняўся.
▬▬▬▬▬▬▬ • ▬▬▬▬▬▬▬
• Касцёл пабудаваны ў стылі класіцызму — адным з асноўных стыляў эпохі. Сярод дапаўняльных пабудоў — трохпавярхоўная званіца, якая была пабудавана ў 1931 годзе, і трохарачная брама пры ўваходзе ў касцёл, з’явіўшаяся тут на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. Але самае цікавае — капліца-брама злева ад касцёлу. Уявіце сабе: яна яўляецца копіяй такой жа брамы ў Вільнюсе.
▬▬▬▬▬▬▬ • ▬▬▬▬▬▬▬
• "Залатым стагоддзем" Мосара называюць 1989—2010 гады, і не за проста так. У гэты час ксёндзам касцёлу стаў Юозас Булька, які не толькі аднавіў храм, але і павялічыў парк вакол яго. Сёння парк можа пахваліцца вялікай разнастайнасцю раслін, частке з якіх могуць пазайздросціць многія батанічныя сады, і цудоўнымі архітэктурнымі і скульптурнымі кампазіцыямі. Сапраўдным упрыгожваннем касцёлу і парку з’яўляецца скульптура аплаквання Божай Маці знятага з крыжа Сына. Акрамя гэтага на тэрыторыі касцёла знаходзіцца святая крыніца.
▬▬▬▬▬▬▬ • ▬▬▬▬▬▬▬
#беларусь#гісторыя#архітэктура#касцёл #мосар#belarus#history#architecture#church